Сайт "Акавiта" не працуе пасля начнога адключэння электрычнасці

Сайт "Акавiта" не працуе пасля начнога адключэння электрычнасці

08.07.2010 - 18:44
Популярность события Нет комментариев
Средняя оценка читателей: 0
Комментарии (0), обсуждается на форуме

У вядомага сайта сапсавалася база дадзеных, паведаміў Еўрарадыё дырэктар праекта Фёдар Караленка.

Пасля планавага адключэння электрычнасці ў дата-цэнтры Белтэлекама не працуе сайт "Акавіта". Праз адключэнне сапсавалася база дадзеных на серверы і зараз яе аднаўляюць, кажа дырэктар праекта Фёдар Караленка.

Фёдар Караленка: "Падчас адключэння сервера не камандай, а выдзёргваннем шнура сілкавання не завяршаюцца нармальна працэсы. Калі база дадзеных адключаецца не нармальным шляхам, адбываюцца такія збоі, і зараз трэба яе аднаўляць. Часам аднавіць цалкам усё не атрымліваецца. Яны, груба кажучы, проста выдзернулі вілку з разеткі".

Такім чынам, праблемы у "Акавіты" з'явіліся, нягледзячы на тое, што Белтэлекам папярэджваў пра адключэнні. Нагадаем, уночы на 6 і 8 ліпеня Белтэлекам планаваў адключэнні сервераў у дата-цэнтрах, з-за чаго некаторыя беларускія рэсурсы былі недасяжныя з 0 да 6 раніцы.

Як паведаміў Еўрарадыё кіраўнік прэс-службы Белтэлекама Аляксей Федарынчык, адключэнні прайшлі ў планавым рэжыме і пра нейкія іншыя праблемы не паведамлялася.

Еўрапейскае радыё для Беларусі

Просмотров: 1717
Специальные предложения
РЕКЛАМА
Обзоры от TECHLABS.BY Rss
Новости компаний Rss